У Беларусі жанчынам, якія атрымліваюць шчодрыя падарункі ад сваіх жаніхоў, прыйдзецца заплаціць падатак, бо ў адпаведнасці з заканадаўствам жаніх не з'яўляецца мужам або блізкім сваяком.

Але разам з тым у 2015 годзе падатак трэба выплаціць, толькі калі ў суме падарункі перавысяць 43,66 млн рублёў на працягу года. Падатак будзе плаціцца з сумы, якая перавышае 43,66 млн.

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў і маёмасці МПЗ Андрэй Кавалеўскі.

Ён нагадаў, што падатковы орган мае права запытаць у грамадзяніна, у якога запатрабаваная дэкларацыя аб даходах і маёмасці, пісьмовыя тлумачэнні аб крыніцах даходаў, за кошт якіх набытая маёмасць і (або) панесеныя іншыя выдаткі, гэта значыць інфармацыю аб асобе, ад якой атрыманы прыбытак, дату атрымання даходу і яго памер. Гэта датычыцца, па словах прадстаўніка МПЗ, і даходаў, атрыманых маладымі на вяселлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?